![Камітэт дзяржкантролю папярэджвае аб тэлефонным махлярстве
Камітэт дзяржкантролю папярэджвае аб тэлефонным махлярстве](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_26277_big.jpg)
Пад выглядам працаўнікоў праваахоўных або кантралюючых органаў ашуканцы з віртуальнага тэлефоннага нумара тэлефануюць праз інтэрнэт-мэсэнджары (Viber, WhatsApp, Telegram) грамадзянам і пад рознымі падставамі (удзел у аператыўна-вышуковых мерапрыемствах, пакрыццё шкоды, кантроль за транзакцыямі з мэтай выкрыцця «злачынцаў» і інш.) угаворваюць прадаставіць дадзеныя банкаўскай карты, паролі ад Інтэрнэт-банкінгу і SMS паведамленняў, аформіць на сваё імя крэдыты, устанавіць праграмнае забеспячэнне, а таксама перавесці грошы на «бяспечны» рахунак або карту.
Для пацверджання сваіх слоў тэлефонныя ашуканцы могуць даслаць праз месэнджэры фатаграфіі фальшывых службовых пасведчанняў работнікаў праваахоўных і кантралюючых органаў. Таксама грамадзянам могуць высылацца фальшывыя бланкі «падпісак» аб неразгалошванні атрыманай ад ашуканцаў інфармацыі.
Камітэт дзяржкантролю папярэджвае: праваахоўныя органы Беларусі не ажыццяўляюць гутарак з грамадзянамі праз інтэрнэт-мэсэнджараў, у тым ліку не прапануюць такім чынам узяць удзел у аператыўна-вышуковых мерапрыемствах і іншых дзеяннях па выкрыцці злачынцаў.
Калі Вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй:
не падавайцеся ўгаворам;
не паведамляйце свае канфідэнцыйныя дадзеныя;
не ўстанаўлівайце ніякіх дадаткаў на свой мабільны тэлефон або камп'ютар;
не давайце доступ да ўжо ўсталяваных прыкладанняў.
У выпадку, калі ашуканцы прадстаўляюцца работнікамі органаў Камітэта дзяржкантролю, паведаміце інфармацыю аб гэтым ва ўпраўленне ўласнай бяспекі КДК па тэлефоне + 375 17 328 54 99. Усе навіны