![Калегія КДК Гродзенскай вобласці разгледзела пытанні выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель у 2023 годзе Калегія КДК Гродзенскай вобласці разгледзела пытанні выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель у 2023 годзе](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_876207_big.jpg)
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў выяўлены шэраг парушэнняў. Устаноўлены факты невыканання грамадзянамі гранічных тэрмінаў будаўніцтва жылля на зямельных участках. Будаўніцтва жылых дамоў заканчваецца ўзвядзеннем падмурка, пасля чаго зямельныя ўчасткі зарастаюць драўняна-хмызняковай расліннасцю. Напрыклад, КДК Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе выяўлена 174 такія ўчасткі (3 з іх ужо прададзены, у бюджэт паступіла больш за 100 тыс. рублёў), хоць работу па выяўленні такіх участкаў і іх дакладны ўлік павінны весці мясцовыя органы ўлады.
Павольнымі тэмпамі вядзецца праца па абследаванні пустых жылых дамоў, несвоечасова і не ў поўнай меры ўносяцца звесткі ў «Адзіны рэестр пустых дамоў», не выконваюцца раней прынятыя рашэнні аб іх зносе.
Не выкананы ў поўнай меры запланаваныя мерапрыемствы па зносе непрыдатных і неэксплутаваных вытворчых будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчых арганізацый. Так, у 2023 годзе не знесена 22 з 201 запланаваных аб'екта. У выніку не вызваленыя землі, якія трэба было далучыць у гаспадарчы абарот. Акрамя таго, устаноўлены выпадкі, калі ў План мерапрыемстваў па зносу непрыдатных і неэксплутаваных вытворчых будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчых арганізацый з далучэннем у гаспадарчы абарот зямельных участкаў, якія вызваліліся, не былі ўключаны непрыдатныя і неэксплуатуемыя будынкі і збудаванні ў раёнах.
Таксама адзначана, што ў Гродзенскай вобласці не забяспечваецца ў поўным аб'ёме выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па ўключэнню да 2030 года ў гаспадарчы абарот зямель сельгаспрызначэння, занятых драўнінна-хмызняковай расліннасцю.
Па выніках пасяджэння калегіі дадзены канкрэтныя даручэнні кіраўнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб прыняцці належных мер па ўстараненню выяўленых парушэнняў і недахопаў, а таксама прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці.
На здымку: Незавершанае мерапрыемства па зносе пустых дамоў у в. Араны Ваўкавыскага раёна. На зямельных участках пасля зносу засталіся рэшткі цэглы і падмуркаў. Усе навіны