![Калегія Камітэта дзяржкантролю разгледзела пытанні забеспячэння якасці айчыннай тэхнікі і арганізацыі яе сервіснага абслугоўвання Калегія Камітэта дзяржкантролю разгледзела пытанні забеспячэння якасці айчыннай тэхнікі і арганізацыі яе сервіснага абслугоўвання](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_761416_big.jpg)
Разгляд гэтага пытання мае асаблівую актуальнасць з улікам таго, што наступны год у Беларусі аб'яўлены Годам якасці.
У ходзе пасяджэння разгледжаны вынікі выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў гэтай сферы. Вызначаны напрамкі далейшай работы міністэрстваў і падведамасных прадпрыемстваў па павышэнню якасці выпускаемай прадукцыі, устараненню выяўленых Камітэтам дзяржкантролю недахопаў.
Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі як на знешніх рынках, так і ўнутры краіны.
Камітэтам дзяржкантролю выпрацаваны комплекс мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі і яе сэрвіснага абслугоўвання. Адно з такіх мерапрыемстваў - распрацоўка «электроннага пашпарта» тэхнікі для фіксацыі тэхнічнай інфармацыі на працягу ўсяго «жыццёвага цыклу»: ад канвеера да сэрвіснага абслугоўвання. Усе навіны