Пасяджэнне калегіі правёў першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Дзмітрый Баско. Мерапрыемства прайшло з удзелам Намесніка Прэм'ер-міністра Леаніда Зайца. Таксама былі запрошаны прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
На калегіі разглядаліся вынікі кантролю Камітэтам захавання зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства ў 2023 годзе па 12 напрамках, па кожным з якіх ёсць адпаведныя даручэнні Кіраўніка дзяржавы.
Так, дадзена ацэнка эфектыўнасці дзейнасці створанай сістэмы кіравання зямельнымі рэсурсамі, а таксама забеспячэнню канкрэтных мер па пераадоленню скарачэння сельгасзямель сельгаспрызначэння з адначасовым павелічэннем зямель пад ДКР.
Разгледжаны пытанні работы па інвентарызацыі зямель, фарміравання планаў мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, прыняцця належных мер па ўключэнню да 2030 года ў гаспадарчы абарот зямель пад ДКР, вызначэння адзінага парадку размяшчэння, распрацоўкі і рэкультывацыі ўнутрыгаспадарчых кар'ераў.
Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням зносу непрыдатных і неэксплутаваных аб'ектаў сельгасарганізацый з уключэнне ў гаспадарчы абарот участкаў, якія вызваліліся, паколькі планы зносу выконваюцца маруднымі тэмпамі і ёсць верагоднасць, што да ўстаноўленага Кіраўніком дзяржавы тэрміну да 01.01.2026 усе запланаваныя аб'екты не будуць знесены.
На асаблівым кантролі Камітэта - своечасовае выяўленне і ўлік пустых жылых дамоў і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны, а таксама не завершаных будаўніцтвам жылых дамоў з перавышэннем устаноўленых тэрмінаў будаўніцтва ў рамках Указа № 87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач». Толькі ў 2023 годзе КДК выявіў каля 800 зямельных участкаў, тэрміны завяршэння будаўніцтва дамоў на якіх перавышаны, але неабходных мер рэагавання па іх не прымалася.
Ёсць прэтэнзіі да распрацоўкі схем землеўпарадкавання раёнаў. Напрыклад, на сённяшні дзень канкрэтныя планы да 2025 года зацверджаны толькі па 27 раёнах краіны, у той час як даручана скласці іх па ўсіх раёнах краіны.
Калегіяй распрацаваны прапановы па вырашэнні праблем і выпраўленні сітуацыі па ўсіх разгледжаных напрамках кіравання і распараджэння зямельнымі рэсурсамі.
Выкананне пастановы калегіі ўзята на кантроль.
Усе навіны