Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

12.01.2023

Гродзенская кампанія, якая аказвае паслугі таксі, утойвала выручку, з якой плаціла працаўнікам заробак «у канверце»

Гродзенская кампанія, якая аказвае паслугі таксі, утойвала выручку, з якой плаціла працаўнікам заробак «у канверце»
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое спецыялізуецца на аказанні паслуг таксі, якое ў 2021-2022 гадах ўтойвала ад падаткаабкладання частку атрыманых ад аказання гэтых паслуг даходаў.

Аператыўнікамі было ўстаноўлена, што заснавальнік прадпрыемства (ён жа з'яўляўся дырэктарам таварыства), дзейнічаючы пры дапамозе другога заснавальніка камерцыйнай структуры, прадставіў у падатковы орган недакладныя звесткі аб выплаце падаткаў, схаваўшы ад падатковага ўліку частку атрыманай выручкі на суму больш за 550 тыс. рублёў. Гэтыя грошы, абыходзячы падаткаабкладанне, накіроўваліся на выплату зарплаты "ў канверце" работнікам і выдаткі кіраўніцтва таварыства.

У розны перыяд часу "шэрую" зарплату атрымалі 29 чалавек. Па бухуліку таварыства ім налічвалася мінімальная стаўка, якая складала каля 200 рублёў, астатнюю частку заработнай платы работнікі атрымлівалі «ў канверце», памер якой складаў ад 500 да 1000 рублёў штомесяц.

З заработнай платы, выплачанай без адлюстравання ва ўліку прадпрыемства, не быў выплачаны ў бюджэт падаходны падатак з фізічных асоб на агульную суму больш за 70 тыс. руб.

У дачыненні да дырэктара прадпрыемства і другога заснавальніка, якія арганізавалі супрацьпраўную схему, узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.243-1 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь