![Дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю прыняла ўдзел у семінары па супрацьдзеянні фінансаванню тэрарызму Дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю прыняла ўдзел у семінары па супрацьдзеянні фінансаванню тэрарызму](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_395964_big.jpg)
У ходзе семінара разгледжаны асобныя аспекты дзейнасці некамерцыйных арганізацый (НКА), звязаныя з рызыкай выкарыстання такіх арганізацый у фінансаванні тэрарызму.
Удзельнікі семінара абмеркавалі агульныя для Еўразійскага рэгіёна недахопы па ўзаемадзеянні з сектарам НКА.
Таксама ўдзельнікі семінара абмяняліся вопытам выяўлення шляхоў фінансавання міжнароднага тэрарызму. У рамках сучаснага інфармацыйнага супрацьборства абмеркаваны асноўныя характарыстыкі пратэстных мерапрыемстваў, метады вядзення так званых "гібрыдных войнаў", маркеры фэйкавага кантэнту.
Семінар арганізаваны Еўразійскай групай па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму сумесна з Антытэрарыстычным цэнтрам СНД. Удзел у мерапрыемствах прынялі больш за 50 прадстаўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі і праваахоўных ведамстваў з 11 краін. Усе навіны