![Больш за 20 званкоў паступіла на "гарачую" лінію Камітэта дзяржкантролю па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Больш за 20 званкоў паступіла на "гарачую" лінію Камітэта дзяржкантролю па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_469505_big.jpg)
Так, жыхарка Жодзіна звярнула ўвагу на прыватную школу ранняга развіцця, у якой пры прыняцці дзіцяці не заключаюць дагавор, а аплату за навучанне бяруць наяўнымі грашыма без выдачы якіх-небудзь дакументаў. У адной са школ Пухавіцкага раёна закрылі платны гурток па таэкванда - бацькі просяць вярнуць яго. Жыхар Кобрына ўдакладняў правамернасць адмовы яго дзіцяці ў бясплатным наведванні секцыі па плаванні.
У цэлым спіс пытанняў, якія паступілі на «гарачую» лінію», аказаўся шырокі. Заяўнікі звярталі ўвагу на закрыццё спартыўных груп, дрэннае асвятленне вулічнай спартыўнай пляцоўкі, на якой дзеці займаюцца ў вячэрні час, нядобрасумленнае выкананне абавязкаў трэнерам, заняткі спортам у неправетрываемым і брудным памяшканні.
Кожны зварот будзе вывучаны. Шэраг выкладзеных фактаў правераць спецыялісты Камітэта дзяржкантролю, частка паведамленняў будзе накіравана для вывучэння ў Міністэрства адукацыі. Усе навіны