Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

03.10.2024

Беларускія студэнты прымаюць удзел у фінальным этапе IV Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы

Беларускія студэнты прымаюць удзел у фінальным этапе IV Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы
Фінальны этап алімпіяды праходзіць на федэральнай тэрыторыі «Сірыус» у г.Сочы. Удзел у ім прымаюць каля 600 школьнікаў і студэнтаў з 36 краін. Алімпіяда аб'яднала 3 кантыненты.

Беларусь прадстаўляюць 10 студэнтаў дзвюх ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Гэтыя рабяты перамаглі ў адборачных іспытах, каардынатарам якіх выступаў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.

Алімпіяда праходзіць па трох напрамках: эканоміка, юрыспрудэнцыя, міжнародныя адносіны. Беларускія прадстаўнікі ўдзельнічаюць ва ўсіх з іх.

Таксама на палях алімпіяды праходзіць шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў падраздзялення фінансавай разведкі Беларусі, а таксама дзяржорганаў і прыватнага сектара нашай краіны.

Адбылося 28-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц СНД, на якім абмеркаваны пытанні супрацьдзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ПАД/ФТ).

Таксама адбыўся Конкурс Еўразійскай групы па прадухіленні адмывання злачынных даходаў і фінансавання тэрарызму (ЕАГ) на лепшы фінансавы аналіз у мэтах ПАД/ФТ. Для ўдзелу ў Конкурсе былі заяўлены кейсы фінансавага аналізу банкаў з Беларусі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў пройдзе ў рамках 41-га Пленарнага пасяджэння ЕАГ у лістападзе 2024 года.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь