![Аб выплаце заработнай платы «ў канверце» можна паведаміць праз онлайн-панэль на сайце Камітэта дзяржкантролю
Аб выплаце заработнай платы «ў канверце» можна паведаміць праз онлайн-панэль на сайце Камітэта дзяржкантролю](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_156212_big.jpg)
Онлайн-панэль зваротнай сувязі «Скажы не зарплаце «у канверце» размешчана на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Грамадзяне, якія сутыкнуліся з праблемай «шэрай» заработнай платы могуць паведаміць пра гэта ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, запоўніўшы спецыяльную форму (з указаннем наймення арганізацыі, месца знаходжання прадпрыемства або месца жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка).
Інфармацыя прадстаўляецца ананімна і без рэгістрацыі.
Прадстаўнікі кантрольнага ведамства правераць паступіўшыя звесткі і ў выпадку пацверджання фактаў прымуць меры ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Усе навіны