Галоўная / Аб Камітэце / Адміністрацыйныя працэдуры

Адміністрацыйныя працэдуры

Пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»:

Нумар адміністрацыйнай працэдуры згодна з Пералікам адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200

Найменне адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры і запытаныя ўпаўнаважаным органам ад іншых дзяржаўных органаў, арганізацый

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

2.1.

Выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі

-

5 дзён з дня звароту

бестэрмінова

2.2.

Выдача даведкі аб месцы працы, службы і займаемай пасадзе

-

5 дзён з дня звароту

бестэрмінова

2.3.

Выдача даведкі аб перыядзе работы, службы

-

5 дзён з дня звароту

бестэрмінова

2.4.

Выдача даведкі аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння)

-

5 дзён з дня звароту

бестэрмінова

2.5.

Назначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах

-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу

-листок непрацаздольнасці

-даведка аб памеры заработнай платы - у выпадку, калi перыяд, за які вызначаецца сярэднядзённы заробак для прызначэння дапамогі, складаецца з перыядаў работы ў розных наймальнікаў

10 дзён з дня звароту, а ў выпадку запыту цi прадстаўлення дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і (або) атрымання дадатковай інфармацыі, неабходнай для назначэння дапамогі, - 1 месяц

на тэрмін, пазначаны ў лістку непрацаздольнасці

2.6.

Назначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці

-заява

-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу

-даведка аб нараджэнні дзіцяці - у выпадку, калі дзіця нарадзілася ў Рэспубліцы Беларусь

-пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці - у выпадку, калі дзіця нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь

-пасведчанні аб нараджэнні, смерці дзяцей, у тым ліку старэйшых за 18 гадоў (прадстаўляюцца на ўсіх дзяцей)

-копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) (далей - усынаўленне) - для сем'яў, якія ўсынавілі (удачарылі) (далей - усынавiлi) дзяцей

-выпіскі (копіі) з працоўных кніжак бацькоў (усынавiцеляў (удачарыцеляў) (далей - усынавiцелi), апекуноў) ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць, - у выпадку неабходнасці вызначэння месца прызначэння дапамогі

-копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, - для няпоўных сем'яў

-копія рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб устанаўленні апекі (папячыцельства) - для асоб, назначаных апекунамі (папячыцелямі) дзiцяцi

-у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе

 

10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, арганізацый - 1 месяц

 

аднаразова

2.7.

Назначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці

-заява

-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу

-заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі

-выпіскі (копіі) з працоўных кніжак заяўніка і жонкі заяўніка або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць, у выпадку неабходнасці вызначэння месца прызначэння дапамогі

-копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, - для няпоўных сем'яў

-пасведчанне аб заключэнні шлюбу - у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе

 

10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, арганізацый - 1 месяц

 

аднаразова

2.8.

 

Прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

 

-заява

-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу

-пасведчанні аб нараджэнні дзяцей (пры выхаванні ў сям'і дваіх і больш непаўналетніх дзяцей - не менш за два пасведчанні аб нараджэнні) (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, - пры наяўнасці такіх пасведчанняў)

-копія рашэння суда аб усынаўленні - для сем'яў, якія ўсынавілі дзяцей

-копія рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб устанаўленні апекі(папячыцельства) - для асоб, прызначаных апекунамі (папячыцелямі) дзiцяцi

-пасведчанне інваліда альбо заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі - для дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў

-пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый - для грамадзян, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі, якая падверглася радыеактыўнаму забруджванню ў зоне наступнага адсялення або ў зоне з правам на адсяленне

-пасведчанне аб заключэнні шлюбу - у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе

-копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, - для няпоўных сем'яў

-даведка пра перыяд, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах

-выпіскі (копіі) з працоўных кніжак бацькоў (усынавiцеляў, апекуноў) ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць, - у выпадку неабходнасці вызначэння месца прызначэння дапамогі

-даведка аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам

-даведка аб выхадзе на працу, службу да заканчэння пдпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і спыненні выплаты дапамогі - пры афармленні одпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў іншым членам сям'і або сваяком дзіцяці

-даведка аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты - у выпадку змены месца выплаты дапамогі

10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, арганізацый –

1 месяц

 

па дзень дасягнення дзіцем узросту 3 гадоў

 

2.9.

 

Назначэнне дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў

 

-заява

-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу

-пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей (прадстаўляюцца на ўсіх дзяцей) (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, - пры наяўнасці такіх пасведчанняў)

-копія рашэння суда аб усынаўленні - для сем'яў, якія ўсынавілі дзяцей

-копія рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб устанаўленні апекі (папячыцельства) - для асоб, назначаных апекунамі (папячыцелямі) дзiцяцi

-пасведчанне інваліда альбо заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб устанаўленні інваліднасці - для дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў

-пасведчанне інваліда - для маці (мачахі), бацькі (айчыма), ўсынавіцеля, апекуна (папячыцеля), якiя з'яўляюцца iнвалiдамi

-даведка пра прызыў на тэрміновую ваенную службу - для сем'яў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу

-даведка аб накіраванні на альтэрнатыўную службу - для сем'яў грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу

-пасведчанне аб заключэнні шлюбу - у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе

-копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, - для няпоўных сем'яў

-копія рашэння суда аб устанаўленнi бацькоўства - для сем'яў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, сем'яў грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу

-даведка аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам (прадстаўляецца на ўсіх дзяцей, на дзяцей, старэйшых за 14 гадоў прадстаўляецца на дату вызначэння права на дапамогу і на пачатак навучальнага года)

-выпіскі (копіі) з працоўных кніжак бацькоў (усынавiцеляў, апекуноў (папячыцеляў) ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць

-звесткі аб атрыманых даходах за 6 месяцаў года, які папярэднічае году звароту, - для працаздольнага бацькі (айчыма) у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і, усынавіцеля, апекуна (папячыцеля)

-даведка аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты - у выпадку змены месца выплаты дапамогі

10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый –  1 месяц

 

па 30 чэрвеня або па 31 снежня каляндарнага года, у якім прызначана дапамога, альбо па дзень дасягнення дзіцем 16-, 18-гадовага ўзросту

 

2.10.

 

Назначэнне дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці- інваліда ва ўзросце да 18 гадоў)

 

- лiсток непрацаздольнасці

 

10 дзён з дня звароту, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і (або) атрымання дадатковай інфармацыі, неабходнай для назначэння дапамогі, – 1 месяц

 

на тэрмін, пазначаны ў лістку непрацаздольнасці

2.11.

Назначэнне дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы маці або іншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці

-лiсток непрацаздольнасці

10 дзён з дня звароту, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і (або) атрымання дадатковай інфармацыі, неабходнай для назначэння дапамогі, – 1 месяц

на тэрмін, пазначаны ў лістку непрацаздольнасцi

2.12.

Выдача справки о выходе на работу, службу до истечения отпуска по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет и прекращении выплаты пособия

-

5 дзён з дня звароту

бестэрмінова

2.13.

Выдача даведкі аб знаходжанні ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў

-

5 дзён з дня звароту

бестэрмінова

2.14.

Выдача даведкі аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах

-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу

3 дні з дня звароту

бестэрмінова

2.15.

Выплата дапамогі на пахаванне

-заяву асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахаваньня памерлага (загінуўшага)

-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу заяўніка

-даведка пра смерць - у выпадку, калі смерць зарэгістравана ў Рэспубліцы Беларусь

-пасведчанне пра смерць - у выпадку, калі смерць зарэгістравана за межамі Рэспублікі Беларусь

-пасведчанне об нараджэнні (пры яго наяўнасці) - у выпадку смерці дзіцяці (дзяцей)

-даведка аб тым, што памерлы ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў на дзень смерці з'яўляўся навучэнцам - у выпадку смерці асобы ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў

- 1 працоўны дзень з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый - 1 месяц

аднаразова

3.1.

Выдача пасведчання інваліда аб праве на льготы для інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама грамадзян, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, супрацоўнікаў Следчага камітэта, што маюць спецыяльныя званні, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі або калецтва, або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў) (у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.04.2012 № 197)

 

-заява

-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу

-заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі

-адна фатаграфія заяўніка памерам 30 на 40 мм

5 рабочых дзён з дня падачы заявы

на тэрмін устанаўлення інваліднасці

Час працы спецыяліста, які вядзе прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур – 9.00-18.00 (акрамя суботы і нядзелі), перапынак з 13.00 дa 14.00.

 

Месца знаходжання спецыяліста, які вядзе прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур – 220 030, г. Мінск, вул. К.Маркса, 1, тэл. (017) 327 47 11.

 

Плата за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, указаных у гэтым Пералiку, не спаганяецца.

Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024 XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024