Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Мэты і задачы

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 г. № 414-З «Аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» асноўнымі задачамі органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца:

абарона інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і арганізацый у эканамічнай сферы;

прафілактыка, выяўленне і спыненне злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў у эканамічнай сферы, у тым ліку карупцыйных правапарушэнняў;

ажыццяўленне дазнання па крымiнальных справах, вядзенне адміністрацыйнага працэсу ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.