Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Міжнароднае супрацоўніцтва

У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь” “Камітэт дзяржаўнага кантролю i яго тэрытарыяльныя органы ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, у тым ліку замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі і грамадзянамі”. У сваёй дзейнасці Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь таксама кіруецца палажэннямі Лімскай дэкларацыі кіруючых прынцыпаў кантролю (1977) і Мексіканскай дэкларацыі незалежнасці ВОФК (2007), якія з’яўляюцца асноватворнымі дакументамі супольнасці дзяржаўных аўдытараў усяго свету.

З’яўляючыся членам міжнароднай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (International Organisation of Supreme Audit Institutions - INTOSAI) з 2001 года і Еўрапейскай арганізацыі вышэйшых кантрольных органаў (EUROSAI) з 2002 года, Камітэт актыўна развівае міжнароднае супрацоўніцтва з вышэйшымі органамі фінансавага кантролю (ВОФК) замежных краін і іх міжнароднымі аб’яднаннямі.

У міжнародную арганізацыю вышэйшых органаў фінансавага кантролю ўваходзяць ВОФК 192 дзяржаў і 5 асацыіраваных членаў. INTOSAI з’яўляецца аўтаномнай, незалежнай, непалітычнай няўрадавай арганізацыяй, створанай у якасці пастаяннага інстытута для абмену ідэямі і вопытам у сферы вонкавага аўдыту паміж вышэйшымі органамі фінансавага кантролю дзяржаў свету. Арганізацыя мае кансультатыўны статус пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН. Дэвіз арганізацыі – “Experientia mutua omnibus prodest” («Узаемны абмен вопытам прыносіць карысць усім”), а яе штаб-кватэра размешчана ў г. Вене, дзе працуе сакратарыят арганізацыі на базе вышэйшага органа фінансавага кантролю Аўстрыі (Rechnungshof).

EUROSAI з’яўляецца адной з 7 рэгіянальных арганізацый INTOSAI. Асноўная мэта EUROSAI - садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж уваходзячымі ў яе ВОФК, спрыяць абмену інфармацыяй і дакументацыяй, даследаванням у галіне кантролю дзяржаўных фінансаў і уніфікацыі тэрміналогіі ў галіне дзяржаўнага кантролю. У цяперашні час EUROSAI аб’ядноўвае 50 вышэйшых органаў фінансавага кантролю.

У мэтах абмену вопытам і правядзення сумесных кантрольных мерапрыемстваў Камітэтам дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь падпісаны двухбаковыя дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі ВОФК.

Удзел у дзейнасці міжнародных арганізацый дазваляе Камітэту дзяржкантролю быць паўнапраўным удзельнікам міжнароднай аўдытарскай супольнасці, забяспечвае дасведчанасць адносна апошніх напрацовак і дасягненняў вышэйшых органаў фінансавага кантролю замежных дзяржаў, прадастаўляе магчымасць вывучаць, аналізаваць і ўкараняць у яго дзейнасць міжнародны вопыт, а таксама фармаваць пазітыўны імідж Рэспублікі Беларусь і інфармаваць аб рабоце Камітэта дзяржкантролю за мяжой. ІНТОСАІ (INTOSAI)прадастаўляе пляцоўку для абмеркавання дзяржаўнымі аўдытарамі / кантралёрамі з усяго свету пытанняў, якія выклікаюць ўсеагульную заклапочанасць, і дазваляе заўсёды заставацца ў курсе апошніх тэндэнцый у галіне аўдыту, прафесійных стандартаў і найлепшых практык. Ва ўмовах працэсаў глабалізацыі, якія набіраюць сілу, значэнне, якое набывае абмен вопытам, інфармацыяй і кадрамі, цяжка пераацаніць.

Спасылкі:

Лімская дэкларацыя
Мексіканская дэкларацыя
Структура ИНТОСАИ