Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Мэты і задачы

У адпаведнасці з Палажэннем аб Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2008 N 647, Камітэт дзяржаўнага кантролю вырашае наступныя задачы: 
абарона інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;  
праверка выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кантроль за выкананнем якіх у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ускладзены на Камітэт;  
ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за эфектыўным і рацыянальным выкарыстаннем арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці;  
ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны, а таксама па іншых пытаннях у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 
правядзенне комплексных мерапрыемстваў па выяўленні сістэмных парушэнняў заканадаўства і адмоўных тэндэнцый у эканоміцы і сацыяльнай сферы; выяўленне невыкарыстоўваемых рэзерваў павышэння эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці, развіцця рэальнага сектара эканомікі; 
папярэджанне, выяўленне і спыненне правапарушэнняў у эканамічнай сферы; 
прыняцце эфектыўных мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
вядзенне ва ўстаноўленым парадку адміністрацыйнага працэсу;  
выкананне іншых задач у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У межах сваёй кампетэнцыі Камітэт дзяржаўнага кантролю ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за: 

выкананнем рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў (уключаючы дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды), бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных і інавацыйных фондаў, выкананнем заканадаўства ў галіне адносін дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчых, фінансавых і падатковых адносін у сістэме мясцовых бюджэтаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў; 
выкарыстаннем (расходаваннем) сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на фінансаванне дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый; 
прыняццем мер па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата; 
выкананнем заканадаўства па пытаннях арэнды, а таксама прыватызацыі і іншага распараджэння аб'ектамі дзяржаўнай уласнасці; 
выкананнем дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, уключаючы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон, і індывідуальнымі прадпрымальнікамі заканадаўства ў галіне інвестыцыйнай дзейнасці; 
выкарыстаннем (расходаваннем) арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі бюджэтных сродкаў, сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных і пазабюджэтных фондаў, інавацыйных фондаў, дзяржаўнай маёмасці, мер дзяржаўнай падтрымкі; 
законнасцю выкарыстання арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі матэрыяльных рэсурсаў, набытых за кошт дзяржаўных сродкаў;
выкананнем дзяржаўнымі органамі, банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, іншымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі заканадаўства, якое рэгулюе выкарыстанне крэдытных і валютных сродкаў; 
выкананнем дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, якія праводзяць праверкі, парадку арганізацыі і правядзення праверак;  
фінансава-гаспадарчай дзейнасцю дзяржаўных органаў, у тым ліку дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь;  
выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці з рэдказямельнымі металамі, каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ва ўсіх відах і станах, уключаючы вырабы з іх, вырабамі або ломам і адходамі, якія іх змяшчаюць, у тым ліку па прыёмцы, атрыманні, збору, адгрузцы, рэалізацыі, размеркаванні, уліку, інвентарызацыі, захоўванні, водпуску, перамяшчэнні (уключаючы транспарціроўку), перапрацоўцы рэдказямельных металаў, каштоўных металаў і каштоўных камянёў, а таксама па іх зборы і здачы ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь;  
захаваннем устаноўленага парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання, нарыхтоўкі (закупкі), перапрацоўкі, адгрузкі або рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў; 
выкананнем заканадаўства ў галіне адносін дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчых, фінансавых і падатковых адносін, валютнага заканадаўства і па іншых пытаннях у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нацыянальным банкам, іншымі банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі і страхавымі арганізацыямі;  
выкананнем заканадаўства аб каштоўных паперах; 
пастаўкай тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг) для дзяржаўных патрэб; 
выкананнем арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, заканадаўства, якое вызначае правілы гандлю, выканання работ, аказання паслуг, парадак фарміравання цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) і дысцыпліну цэн пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), патрабаванні да якасці тавараў (выконваемых работ, аказваемых паслуг), якія вырабляюцца і рэалізуюцца, іх бяспекі для жыцця, здароўя і маёмасці спажыўцоў, а таксама рэгулюе ахову спажывецкага рынку і правоў спажыўцоў; 
выкананнем дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, заканадаўства, якое рэгулюе парадак ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці, у тым ліку за законнасцю выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры ажыццяўленні знешнегандлёвых аперацый; 
выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні валютных аперацый, у тым ліку за паступленнем у Рэспубліку Беларусь экспартнай валютнай выручкі, пастаўкай па імпарту тавараў (работ, паслуг, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці), купляй-продажам і выкарыстаннем замежнай валюты; 
дзейнасцю арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, у частцы выканання імі заканадаўства аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.

Асноўнымі функцыямі Камітэта дзяржаўнага кантролю з'яўляюцца:
 
збор і аналіз інфармацыі аб падазроных фінансавых аперацыях, праверка інфармацыі, якая паступіла, і выяўленне прыкмет, якія сведчаць аб тым, што фінансавыя аперацыі звязаны з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці; 
каардынацыя праверак, якія праводзяцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі, вызначэнне пераліку метадаў і спосабаў ажыццяўлення праверак органамі Камітэта; 
прыняцце мер прафілактыкі правапарушэнняў у эканамічнай сферы ў адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 
удзел ва ўстаноўленым парадку ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі; 
прыняцце нарматыўных прававых актаў; 
правядзенне ва ўстаноўленым парадку праверкі справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за справаздачны фінансавы год, падрыхтоўка адпаведнага заключэння і ўнясенне яго на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 
ажыццяўленне абавязковага ўзгаднення праектаў законаў і прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях выканання рэспубліканскага бюджэту, выкарыстання дзяржаўнай уласнасці (уключаючы прыватызацыю), рэгулявання гаспадарчых, фінансавых і падатковых адносін, праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і нарматыўных прававых актаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, а таксама праектаў актаў заканадаўства па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю; 
разгляд у адпаведнасці з заканадаўствам зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, а таксама правядзенне работнікамі Камітэта асабістых прыёмаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў i прадстаўнікоў юрыдычных асоб; 
ажыццяўленне кантролю па іншых пытаннях і выкананне іншых функцый у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.