Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
утвораны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2003 г. № 408 і ў мэтах удасканалення сістэмы мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, о фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі Дэпартамента з'яўляюцца:
прыняцце эфектыўных мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
стварэнне і забеспячэнне функцыянавання аўтаматызаванай сістэмы ўліку, апрацоўкі i аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асобаму кантролю;
ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.
У адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь:
вызначае парадак фарміравання аўтаматызаванай сістэмы ўліку, апрацоўкі i аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асобаму кантролю;
ажыццяўляе збор і аналіз інфармацыі аб падазроных фінансавых аперацыях;
ва ўстаноўленым парадку правярае інфармацыю, якая паступіла;
выяўляе прыкметы, якія сведчаць аб тым, што фінансавыя аперацыі звязаны з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці;
ва ўстаноўленым парадку ўдзельнічае ў падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, у заключэнні і выкананні міжнародных дагавораў, а ў адпаведных выпадках заключае і выконвае міжнародныя дагаворы міжведамаснага характару па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
вывучае міжнародны вопыт і практыку процідзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
прымае ўдзел у распрацоўцы і выкананні праграм міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.