Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Мэты і задачы

Герб ДФМ Дэпартамент фінансавага маніторынгу
Камітэта дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь
створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 14 верасня 2003 г. № 408 у мэтах удасканалення сістэмы мер
па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам,
і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі Дэпартамента з’яўляюцца:
  • прыняцце эфектыўных мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • стварэнне і забеспячэнне функцыянавання аўтаматызаванай сістэмы ўліку, апрацоўкі і аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асабліваму кантролю;
  • ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.
У межах сваёй кампетэнцыі Дэпартамента фінансавага маніторынгу
  • запытвае і атрымоўвае інфармацыю (дакументы), якая неабходна для выканання ўскладзеных на Дэпартамент задач і функцый;
  • прымае меры па стварэнню i забеспячэнню функцыянавання аўтаматызаванай сістэмы ўліку, апрацоўкі і аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асабліваму кантролю;
  • ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, у частцы выканання iмi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • распрацоўвае і праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні парушэнняў заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • прымяняе меры адказнасці да арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія парушылі заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • выносіць пастановы аб прыпыненні расходных фінансавых аперацый пры наяўнасці дастатковых падстаў, якія сведчаць аб тым, што фінансавыя аперацыі звязаны з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, у выпадку, калі гэтыя фінансавыя аперацыі не прыпынены асобай, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі;
  • прымае па прыпыненай фiнансавай аперацыi рашэнні аб накіраванні адпаведнай інфармацыі і матэрыялаў у орган крымінальнага праследавання альбо аб аднаўленнi прыпыненай фiнансавай аперацыi, пра што ў пісьмовай форме або ў форме электроннага дакумента паведамляе асобе, якая прыпынiла дадзеную аперацыю;
  • пры наяўнасці дастатковых падстаў, якія сведчаць аб тым, што фінансавая аперацыя звязана з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, накіроўвае адпаведную інфармацыю і матэрыялы ў орган крымінальнага праследавання;
  • праводзіць праверкі выканання асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці, у тым ліку праверкі арганізацыі у такіх асоб унутранага кантролю за рэгістрацыяй фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю;
  • выносіць рашэнні (прадпісанні, пастановы), якія з’яўляюцца абавязковымі для выканання ва ўстаноўлены Дэпартаментам тэрмін усімі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі (іх работнікамі) і іншымі фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • запытвае ў кампетэнтных органаў замежных дзяржаў неабходную інфармацыю ў сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • удзельнічае ў дзейнасці міжнародных арганізацый;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.