Нарадзіўся ў 1962 годзе ў г. Ленінградзе.
У 1985 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С.М. Кірава.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1985 годзе на пасадзе майстра мэблевай фабрыкі "Усход" (Мінская вобласць), у 1987 годзе прызначаны галоўным інжынерам прадпрыемства.
З 1997 па 2000 год працаваў начальнікам вытворчага ўчастка, намеснікам дырэктара прадпрыемства РС БелОСТА (Мінская вобласць).
З 2000 года - у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Працаваў на пасадзе галоўнага спецыяліста, начальніка адзела, намесніка начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення.
З 2015 па 2021 год - начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю.
21 снежня 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.