Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб (пісьмовыя, вусныя і электронныя) разглядаюцца ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з:
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2011 № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Справаводства па зваротах вядзецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 1786.

Пісьмовыя звароты могуць быць накіраваны паштовай карэспандэнцыяй па адрасе: 220030, г.Мінск, вул.К.Маркса, 3, электронныя - праз накіраванне праз дзяржаўную адзіную інтэграваную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі звароту грамадзян і юрыдычна асоб.

Прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца ў прыёмнай, размешчанай па адрасе: г.Мінск, вул.К.Маркса, 5, згодна з графікам, размешчаным на афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю.