Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

14.04.2021

Васіль Герасімаў прыняў удзел у XI Кангрэсе Еўрапейскай арганізацыі вышэйшых органаў аўдыту



Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у XI Кангрэсе Еўрапейскай арганізацыі вышэйшых органаў аўдыту (ЕЎРАСАI). Мерапрыемства адбылося 14 красавіка 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі.
У рабоце кангрэса прынялі ўдзел кіраўнікі вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) і прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Яго арганізатарам выступіў ВОА Чэхіі.
Удзельнікі форуму разгледзелі справаздачы аб дзейнасці ЕЎРАСАI, працоўных і спецыяльных груп гэтай арганізацыі за апошнія тры гады; справаздачы аўдытараў ЕЎРАСАI; а таксама выкананне Стратэгічнага плана ЕЎРАСАI на 2017-2024 гады. Гэтым дакументам вызначаны стратэгічныя мэты арганізацыі: падтрымка эфектыўнага, інавацыйнага і абгрунтаванага аўдыту шляхам стымулюючага прафесійнага супрацоўніцтва; аказанне дапамогі ВОА ў выкарыстанні новых магчымасцяў і вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць за кошт развіцця інстытуцыйнага патэнцыялу.

Усе навіны