Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

07.10.2022

У Брэсцкай вобласці выкрыта злачынная схема рэалізацыі мяса буйной рагатай жывёлы

Фінансавай міліцыяй Брэсцкай вобласці сумесна з абласным Камітэтам дзяржкантролю спынена маштабная злачынная схема рэалізацыі мяса буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі праз пасрэдніцкую прыватную структуру.

Устаноўлена, што ў адрас пасрэдніка пастаўлялася мяса, якое ўтварылася ў выніку падзежу жывёлы. Каб схаваць факты падзежу, работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў афармлялі загінулую жывёлу пад выглядам жывой. У чэрвені-ліпені 2022 года па фіктыўных дакументах пасярэдніку было рэалізавана каля 50 галоў БРЖ.

Пры гэтым кіраўніцтва камерцыйнай структуры свядома набывала заняпалую жывёлу па мінімальным кошце ў мэтах здабывання неабгрунтаванага прыбытку. Так, адгрузка забароненага да перапрацоўкі і вытворчасці мяса БРЖ, атрыманага ў выніку падзежу, ажыццяўлялася ў адрас пасярэдніка па кошце 1,86 руб. за 1 кг. Пасля ён рэалізаваў названае мяса з нацэнкай больш за 400% (ад 9 да 14 руб. за 1 кг).

Па выяўленых фактах утойвання падзежу жывёлы органамі пракуратуры ўзбуджана 8 крымінальных спраў у дачыненні да 32 службовых асоб сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці і ветэрынарнага ўрача адной з раённых ветэрынарных станцый.

За ўчыненыя супрацьпраўныя дзеянні камерцыйная структура выключана з рэестра прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па атрыманні і перапрацоўцы харчовай сыравіны жывёльнага паходжання, і з рэестра экспарцёраў гэтай прадукцыі, якая перамяшчаецца на тэрыторыі краін ЕАЭС.

Цяпер разглядаецца пытанне аб прыцягненні яе службовых асоб да крымінальнай і іншай адказнасці.

Праводзіцца папярэдняе расследаванне.  

Усе навіны