Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

10.06.2024

У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя Камітэта дзяржкантролю

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня падпісаў указ № 220 аб устанаўленні юбілейнага медаля "30 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь".

Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

На вонкавым баку ў цэнтры медаля размешчаны геральдычны знак - эмблема КДК, па акружнасці - стужка з арнаментам, а ўнізе - рэльефны надпіс "30 год". На адваротным баку - надпіс "Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь", стылізаваная лаўровая галіна і даты "1994 - 2024".

Узнагароджваць медалём будуць работнікаў і ветэранаў органаў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы, а таксама іншых асоб - за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных дзеянняў у эканамічнай сферы, гарантаванне эканамічнай бяспекі краіны.

Юбілейная дата будзе адзначацца 2 жніўня 2024 г., у дзень стварэння Службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правапераемнікам якой з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК  

Усе навіны