Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

19.09.2022

Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці, на якім падведзены вынікі працы абласнога камітэта за мінулы перыяд 2022 года і вызначаны асноўныя задачы да канца года.

У бягучым годзе прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці заставаліся кантроль за мэтавым і эфектыўным расходаваннем бюджэтных сродкаў, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем заканадаўства ў сферы фінансавых, бюджэтных і падатковых адносін.

У першым паўгоддзі 2022 года дзяржкантралёрамі вобласці праведзена 11 праверак і 43 маніторынгу. Па іх выніках у бюджэт паступіла 12,8 млн. руб., узбуджана 33 крымінальныя справы.

Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці будзе прадоўжаны кантроль за якасным і своечасовым выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, мерапрыемстваў дзяржаўных і рэгіянальных праграм, захаваннем ва ўсіх галінах і сферах рэжыму эканоміі і беражлівасці, выключэннем нядобрасумленнага пасярэдніцтва, імпартазамяшчэннем, іншымі пытаннямі.

Пасля заканчэння пасяджэння калегіі Станіслаў Наркевіч наведаў транспартна-лагістычны цэнтр РУП "Белмытсэрвіс", дзе азнаёміўся з арганізацыяй аказання паслуг па перагрузцы тавараў і перачэпцы рухомага саставу, абумоўленых дзеючымі абмежаваннямі па перамяшчэнню транспартных сродкаў.  

Усе навіны