Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

16.05.2023

Спынена супрацьпраўная схема неабгрунтаванага пасярэдніцтва і нявыплаты падаткаў пры пастаўках металарэзнага інструмента

Баранавіцкім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў спынена незаконная дзейнасць службовых асоб мінскага таварыства з абмежаванай адказнасцю, звязаная з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам і ўхіленнем ад выплаты падаткаў пры пастаўках прадукцыі для прамысловых прадпрыемстваў.

Устаноўлена, што заснавальнік і фактычны кіраўнік таварыства на працягу 2019-2022 гадоў для мінімізацыі падатковых абавязацельстваў арганізаваў і выкарыстаў "шэрую" схему па набыцці на тэрыторыі Еўрасаюза металарэзнага інструмента з выкарыстаннем пасрэдніцкіх структур.

Так, бізнесмен у 2018 годзе зарэгістраваў на тэрыторыі Літвы прыватную фірму, выступіўшы яе заснавальнікам і дырэктарам, а ў 2020 годзе ініцыяваў рэгістрацыю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка аднаго з членаў сваёй сям'і. Пасля пры дасягненні дамоўленасцей з замежнымі вытворцамі аб набыцці інструмента дакументальна яго пастаўка афармлялася ў адрас названых пасрэднікаў, якія ў сваю чаргу, ужыўшы нацэнку, пастаўлялі яго ў адрас сталічнай кампаніі. Пры гэтым пытаннямі набыцця тавараў займаліся службовыя асобы мінскага таварыства, а не пасрэднікаў, якія былі штучна ўключаны ў схему толькі для афармлення здзелак куплі-продажу і павелічэння канчатковага кошту тавараў.

Выкарыстоўваючы супрацьпраўную схему, таварыствам былі завышаны выдаткі на агульную суму больш за 520 тыс. руб., а сума нявыплачанага падатку на прыбытак склала звыш 95 тыс. руб.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да службовых асоб таварыства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вядзецца папярэдняе расследаванне.  

Усе навіны