Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

22.10.2022

Работнікі Камітэта дзяржкантролю прынялі ўдзел у акцыі “Аднавім лясы разам”

Работнікі Камітэта дзяржкантролю на чале са Старшынёй КДК Васілём Герасімавым прынялі ўдзел 22 кастрычніка 2022 года ў акцыі "Аднавім лясы разам".

Прадстаўнікі кантрольнага ведамства высадзілі саджанцы хвоі і бярозы ў Стаўбцоўскім раёне на бураломным участку лесу, які пацярпеў у маі гэтага года ад ураганных вятроў. Саджанцы хвоі былі высаджаны з закрытай каранёвай сістэмай (пры пасадцы па такой тэхналогіі значна павялічваецца прыжывальнасць лясных культур). На пасадцы лесу працавалі больш за 130 чалавек.

Акрамя таго, спецыялісты Камітэта дзяржкантролю працавалі ў Мінску на ўборцы ад лістоты і смецця зялёнай зоны ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы.

Таксама да акцыі "Аднавім лясы разам" далучыліся абласныя камітэты дзяржкантролю і ўпраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў, якія займаліся ў гэты дзень пасадкай саджанцаў лесу.  

Усе навіны