Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

31.05.2024

Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у 40-м Пленарным тыдні ЕАГ

Беларуская дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага банка, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў прыняла ўдзел у 40-м Пленарным тыдні Еўразійскай групы па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ), якая праходзіла ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка) з 27 па 31 мая.

У рамках Пленарнага тыдня адбыліся пасяджэнні рабочых груп, 40-е пленарнае пасяджэнне ЕАГ, III Форум парламентарыяў дзяржаў-членаў ЕАГ, 27-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама шэраг сустрэч і тэматычных мерапрыемстваў.

На Пленарным пасяджэнні ЕАГ удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі меры па барацьбе з трансгранічнай злачыннасцю, нацыянальны і міжнародны вопыт выяўлення і прадухілення актуальных рызык і пагроз у сферы барацьбы з адмываннем злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму.

Удзельнікі беларускай дэлегацыі прадставілі вопыт працы праваахоўных органаў Беларусі ў сферы барацьбы з адмываннем грошай. Пры прыняцці рашэнняў у рамках пасяджэнняў рабочых груп ЕАГ, якія адбыліся напярэдадні, улічваліся экспертныя заключэнні прадстаўнікоў Камітэта дзяржкантролю, Нацыянальнага банка, Генеральнай пракуратуры.

У рамках ІІІ Форуму парламентарыяў дзяржаў - членаў ЕАГ удзельнікі абмеркавалі прававыя аспекты сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, разгледзелі пытанні распрацоўкі мер па ўдасканаленні прававой базы, рэгулявання лічбавых валют, новых тэхналогій і фінансавых інавацый. Дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Дзмітрый Захараў праінфармаваў парламентарыяў дзяржаў–членаў ЕАГ аб ролі ведамства ва ўдасканаленні «антыадмывачнага» заканадаўства.

Таксама ў рамках Пленарнага тыдня адбылося 27-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц СНД (СРПФР). У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел дэлегаты з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, краін-назіральнікаў пасяджэння - Індыі і Ірана, а таксама міжнародных арганізацый.

На пасяджэнні разгледжаны вынікі работы па лініі Міжнароднага цэнтра ацэнкі рызык, а таксама асобныя аспекты развіцця рэгулявання абароту лічбавых валют. Кіраўнікі дэлегацый адзначылі значнасць абмену інфармацыяй паміж фінансавымі разведкамі для мінімізацыі рызык у антыадмывальнай сферы на прасторы СНД. Таксама ў закрытым фармаце абмеркавалі асобныя пытанні супрацьдзеяння фінансаванню тэрарызму.

У працы форуму прынялі ўдзел каля 200 удзельнікаў з дзяржаў-членаў ЕАГ і 23 дзяржаў і міжнародных арганізацый, якія ў ЕАГ з'яўляюцца назіральнікамі.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 

Усе навіны