Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

04.10.2024

Прадстаўнік Камітэта дзяржкантролю Беларусі прыняла ўдзел у практычным семінары па прымяненні ініцыятывы «КліматСканэр»

У семінары, які адбыўся ў Бразіліі, прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) 18 краін. А ў цэлым ініцыятыва Падліковага суда Бразіліі, якая рэалізуецца з 2022 года і накіравана на ажыццяўленне эфектыўнага кантролю за вырашэннем кліматычнай праблемы, аб'яднала дзяржаўных кантралёраў і аўдытараў 142 дзяржаў.

У ходзе цяперашняга семінара адбыліся абмеркаванні, групавыя практыкаванні, работа з вэб-прылажэннем, а таксама выступленні экспертаў па наступных тэмах:
  • асноўныя канцэпцыі і змены клімату;
  • кліматычнае кіраванне;
  • дзяржаўная палітыка па пытаннях клімату;
  • кліматычнае фінансаванне;
  • унутраныя і знешнія прыватныя крыніцы фінансавання.

Асноўная мэта семінара, які завяршае цыкл мерапрыемстваў дадзенай ініцыятывы, - забяспечыць аўдытараў ВОА, якія далучыліся да гэтага глабальнага руху, асноўнымі навыкамі і ведамі, неабходнымі для эфектыўнага прымянення вэб-прылажэння «КліматСканер» на нацыянальным узроўні.

Дадзенае вэб-прылажэнне дазваляе выкарыстоўваць стандартызаваную метадалогію кантролю для ажыццяўлення сістэмнай ацэнкі і маніторынгу дзеянняў урадаў па рашэнні праблем, звязаных са зменай клімату.  

Усе навіны