Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

23.09.2021

Пасля ўмяшання КДК Магілёўскай вобласці вырашана праблема з якасцю пітной вады ў двух аграгарадках


Пасля ўмяшання Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці вырашана праблема з якасцю пітной вады ў аграгарадках Масток і Сухары Магілёўскага раёна.
У гэтых населеных пунктах у 2020 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання вады (на гэтыя мэты зрасходавана адпаведна 0,6 млн. i 0,4 млн. рублёў бюджэтных сродкаў).
Аднак станцыі былі пабудаваны з адступленнем ад праектна-каштарыснай дакументацыі. Гэта негатыўна адбілася на забеспячэнні якаснай пітной вадой жыхароў аграгарадкоў Масток і Сухары (колькасць насельніцтва складае 530 і 590 чалавек).
Пасля ўмяшання дзяржкантралераў было вырашана пытанне з забеспячэннем жыхароў аграгарадкоў Масток і Сухары пітной вадой, якая адпавядае санітарным нормам.

Усе навіны