Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

08.10.2024

Паміж Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці і Кантрольна-падліковай палатай Растоўскай вобласці заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве

Падпісанне адбылося сёння ў рамках візіту дэлегацыі КДК Гродзенскай вобласці ў г. Растоў-на-Доне. Дакументы падпісалі кіраўнікі ведамстваў Анатоль Дарожка і Валерый Хрыпун.

Пагадненне прадугледжвае:
  • абмен вопытам па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс;
  • узаемадзеянне ў сферы прафесійнага навучання і павышэння кваліфікацыі кадраў;
  • узаемадзеянне ў галіне ўдасканалення метадалогіі кантрольнай дзейнасці;
  • іншыя напрамкі і формы супрацоўніцтва.

Апошнім часам актыўнае ўзаемадзеянне паміж кантрольнымі органамі Беларусі і Расіі развіваецца на міжрэгіянальным узроўні. Раней былі заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж абласнымі камітэтамі дзяржкантролю Беларусі і кантрольна-падліковымі органамі Бранскай, Цвярской, Маскоўскай, г.Масквы, Рэспублікі Башкартастан і Рэспублікі Комі.  

Усе навіны