Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

22.04.2023

Новы лес і парадак у парку. Работнікі Камітэта дзяржкантролю прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Работнікі цэнтральнага апарата Камітэта дзяржкантролю на чале з кіраўніком ведамства Васілём Герасімавым прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Прадстаўнікі кантрольнага ведамства і Дэпартамента фінансавых расследаванняў пасадзілі лес ва Усяжскім лясніцтве ДЛГУ «Смалявіцкі лясгас». Саджанцы елкі, хвоі і дуба былі высаджаны на плошчы 3 гектары.

Да пачатку суботніка Васіль Герасімаў і работнікі Камітэта ўсклалі кветкі да брацкай магілы воінаў і партызан у пасёлку Усяж.

Таксама работнікі КДК наводзілі парадак у сталіцы - ад лістоты і смецця была прыбрана паркавая зона Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску.  

Усе навіны