Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

17.06.2022

Не даплацілі 2,6 млн рублёў падаткаў. У дачыненні да ўласніка кампаніі і яго саўдзельнікаў узбуджана крымінальная справа

Баранавіцкай фінансавай міліцыяй спынена супрацьпраўная дзейнасць па ўхіленні ад выплаты падаткаў фактычнага кіраўніка і службовых асоб камерцыйнай кампаніі, якая займаецца здачай у наём нерухомай маёмасці.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што фактычны кіраўнік кампаніі сумесна з наёмным дырэктарам і галоўным бухгалтарам з мэтай мінімізацыі падатковых плацяжоў зарэгістравалі 3 падкантрольныя прадпрыемствы, а таксама аднаго індывідуальнага прадпрымальніка.

У далейшым паміж асноўнай кампаніяй і створанымі структурамі штучна размяркоўвалася дзейнасць - неаднаразова фармальна афармлялася перадача ў арэнду і субарэнду гэтым прадпрыемствам уласнасці кампаніі, якая здавалася ў арэнду, а таксама пераафармлялася права ўласнасці на аб'екты нерухомасці (гандлёвыя цэнтры, гасцініцы), размешчаныя на тэрыторыі Брэсцкай і Мінскай абласцей. Дадзеныя маніпуляцыі праводзіліся з мэтай штучнага размеркавання атрыманай выручкі паміж створанымі прадпрыемствамі (і незаконнага заніжэння прыбытку асноўнай кампаніі), што дазваляла неабгрунтавана выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання для выплаты падаткаў.

Супрацьпраўная дзейнасць ажыццяўлялася на працягу 5 гадоў. У выніку незаконнага заніжэння падатковай базы камерцыйная кампанія недаплаціла ў бюджэт 2,6 млн. руб. падаткаў.

У дачыненні да фактычнага ўласніка кампаніі і яго памагатых узбуджана крымінальная справа па ч.2 ст.243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў). Праводзіцца папярэдняе следства.

Усе навіны