Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

19.05.2022

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Андрэй Лабовіч прыняў удзел у пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч 19 мая 2022 года прыняў удзел у пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама, на якім разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананне бюджэту вобласці за I квартал 2022 года, а таксама пытанні рэалізацыі структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама дзяржаўнай кадравай палітыкі па забеспячэнні кваліфікаванымі кадрамі арганізацый адпаведных галін (сфер). У ходзе пасяджэння Андрэй Лабовіч звярнуў увагу кіраўнікоў вертыкалі ўлады і прысутных на існуючыя ў галіне праблемы, у прыватнасці на марудныя тэмпы рэалізацыі асобных інвестпраектаў і невыкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па іх стварэннi ў частцы новых буйных, прарыўных і перадавых вытворчасцей. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці павелічэння інвестыцый у эканоміку вобласці, прыцягнення інвестараў, якія рэалізуюць вытворчыя праекты. У ходзе рабочай паездкі Андрэй Лабовіч наведаў новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс ГСУСУ "Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту" (уведзены ў эксплуатацыю ў канцы 2021 года), дзе азнаёміўся са станам спраў па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву па плаванні. Ва ўстанове адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова" з кіраўніцтвам універсітэта былі абмеркаваны наяўныя праблемныя пытанні ў арганізацыі харчавання студэнтаў, рэканструкцыі сталовай і стадыёна, падрыхтоўкі кваліфікаваных педагагічных кадраў, а таксама магчымыя шляхі іх вырашэння.

Усе навіны