Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

08.06.2023

На інтэрнет-сайце Камітэта дзяржкантролю праводзіцца апытанне аб эфектыўнасці функцыянавання камбікормавай галіны

Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіць інтэрнэт-апытанне на тэму: "Як вы ацэньваеце эфектыўнасць функцыянавання камбікормавай галіны?".

Апытанне праводзіцца з мэтай ацэнкі якасці задавальнення патрэбнасці грамадзян і юрыдычных асоб у камбікармах для жывёл. Для гэтага рэспандэнтам прапануецца адказаць на 12 пытанняў (аб'ёмы камбікорму, які закупляецца; фактары, якія ўплываюць на выбар пастаўшчыка і вытворцы; наяўнасць у прадаўцоў неабходных дакументаў; задавальненне рэкламацый і да т.п.).

Інтэрнет-апытанне праводзіцца з 7 чэрвеня па 1 ліпеня 2023 года. Яго вынікі будуць скарыстаны пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў.  

Усе навіны