Кіраўнік дзяржавы наведаў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат і пабудаваны на яго базе завод сульфатнай беленай цэлюлозы, азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну, вынікамі рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і работай новага прадпрыемства.
У ходзе рабочай паездкі Леанід Анфімаў праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі ў ААТ "СветлагорскХімвалакно" і домабудаўнічым камбінаце, на якіх Старшыня Камітэта дзяржкантролю пабываў напярэдадні.