Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

23.05.2022

Кіраўнік камерцыйнай арганізацыі больш за пяць гадоў плаціў работнікам заробак «у канверце». Узбуджана крымінальная справа

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць камерцыйнай арганізацыі, якая выплачвала зарплату сваім работнікам «у канверце». Устаноўлена, што на працягу больш як пяці гадоў брэсцкая фірма хавала ад падаткаабкладання даходы, якія атрымліваліся ў наяўнай форме за аказаныя адукацыйныя паслугі. Частка гэтых грошай ішла на выплату заробку «ў канверце». Работнікі органаў фінансавых расследаванняў высветлілі, што "шэры" заробак атрымлівалі больш за 65 работнікаў арганізацыі. Агулам «у канверце» было выплачана звыш 260 тыс. рублёў. З гэтай сумы не выплачваліся адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Урон дзяржаве склаў больш за 90 тыс. рублёў. У адносінах да дырэктара камерцыйнай кампаніі ўзбуджана крымінальная справа. Нанесены дзяржаве ўрон кампенсаваны ў поўным аб'ёме.

Усе навіны