Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

21.04.2022

Камітэт дзяржкантролю спыніў ценявую схему пастаўкі ў рэспубліку прадукцыі з садавіны і агародніы

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спынена ценявая схема набыцця і пастаўкі ў рэспубліку суб'ектамі гаспадарання прадукцыі з садавіны і агародніы , арэхаў і сухафруктаў, якія ў далейшым рэалізоўваліся ў адрас буйнейшых гандлёвых сетак. Як высветлілі аператыўнікі фінансавай міліцыі, прадукты харчавання на працягу 2021-2022 гадоў набываліся суб'ектамі за наяўны разлік за мяжой і без дакументаў (таварасуправаджальныя дакументы, сертыфікаты якасці і г.д.). Для легалізацыі набытых тавараў і вываду грашовых сродкаў з безнаяўнага абароту арганізатары супрацьпраўнай схемы змяшчалі ў бухгалтарскі ўлік камерцыйных структур фіктыўныя дакументы аб нібыта набыцці прадуктаў харчавання ў падстаўных кампаній (ілжэструктур). Гэта дазваляла скажаць рэальны пакупны кошт тавараў, завышаючы панесеныя выдаткі і не выплачваючы падаткі. Таксама выкарыстанне гэтай схемы дазваляла неабгрунтавана маніпуляваць цэнамі на тавары, якія пастаўляюцца ў гандлёвыя сеткі, ствараючы ўмовы для нядобрасумленнай канкурэнцыі паміж пастаўшчыкамі на спажывецкім рынку. Папярэдне вызначаная на падставе матэрыялаў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сума ня выплачаных у бюджэт падаткаў склала не менш як 3 млн. рублёў. Па фактах ухілення ад выплаты падаткаў Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ўзбуджаны крымінальныя справы. Падазроныя затрыманы. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставін і ўдзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Усе навіны