Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

24.05.2022

Камітэт дзяржкантролю праводзіць маніторынгі па пытаннях гатоўнасці сельгасарганізацый да корманарыхтоўкі

Камітэтам дзяржкантролю ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праводзіцца кантроль за ходам работ па пытаннях гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да нарыхтоўкі травяных кармоў Асноўная ўвага пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў надаецца гаспадаркам, якія з пачатку гэтага года адчуваюць недахоп уласных кармоў. Увогуле па стане на 23.05.2022 кармы закупляюць больш за 80 сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі. Пры гэтым кошт закупкі значна перавышае сабекошт нарыхтоўкі сваіх кармоў (у асобных выпадках - у 2-3 разы). Праведзеныя Камітэтам дзяржкантролю ў маі г.г. маніторынгі выявілі праблемы з гатоўнасцю тэхнікі ў асобных гаспадарках. У некаторых сельгасарганізацыях яе рамонт практычна не пачыналі, што можа негатыўна паўплываць на ход нарыхтоўкі кармоў. Так, у ААТ «Брашэвічы» Драгічынскага раёна на 13.05.2022 не былі падрыхтаваны да працы 2 наяўныя кормаўборачныя камбайны (праводзіўся рамонт), у ААТ «Друйскі» Браслаўскага раёна на 12.05.2022 былі няспраўныя абодва кормаўборачныя камбайны, 3 (з 6). трактарныя, 1 (з 2) граблі трактарныя, у ААТ «Курыцічы» Петрыкаўскага раёна на 14.05.2022 у няспраўным стане знаходзіліся 3 (з 4 наяўных) кормаўборачныя камбайны, 1 (з 2) касілка, 2 (з 3) прэс-падборшчыка. Маніторынгі паказалі, што некаторыя гаспадаркі пралікі ў рамонце тэхнікі прыкрываюць прыпіскамі яе гатоўнасці. Напрыклад, у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс» Крупскага раёна згодна з аператыўнай справаздачнасцю райвыканкама на 11.05.2022 лічыліся спраўнымі 1 (з 2 наяўных) кормаўборачны камбайн, усе 4 трактарныя касілкі. Разам з тым устаноўлена, што абодва кормаўборачныя камбайны знаходзіліся на рамонце, таксама няспраўнымі былі 2 касілкі. Устаноўлена, што ў шэрагу гаспадарак адсутнічаюць кансерванты, поліэтыленавая плёнка і іншыя расходныя матэрыялы, неабходныя для правядзення нарыхтоўкі травяных кармоў. У асобных гаспадарках толькі прыступілі да падрыхтоўкі сянажна-сіласных траншэй для закладкі травяных кармоў. Акрамя таго, на месцах па-ранейшаму не ўдзяляецца належнай увагі стварэнню высокапрадуктыўных сенажацяў і пашы, парушаюцца тэхналагічныя патрабаванні па доглядз за імі (перазалужэнне, падсеў травы, правядзенне падкорму мінеральнымі ўгнаеннямі і інш.). Напрыклад, не праводзілася ў вясновы перыяд бягучага года падкормка шматгадовых траў у 4 з 10 гаспадарак Лёзненскага, у 8 з 10 Браслаўскага раёнаў, а лугапашавых угоддзяў - у 3 гаспадарках Лёзненскага і ў 6 Браслаўскага раёнаў. З мэтай прыняцця аператыўных мер рэагавання, звязаных з падрыхтоўкай тэхнікі да нарыхтоўкі кармоў, а таксама ўстаранення выяўленых недахопаў Камітэт дзяржкантролю праінфармаваў урад. Вынікі кантрольных мерапрыемстваў таксама накіраваны мясцовым органам улады. Маніторынгі па пытаннях кантролю за правядзеннем работ па корманарыхтоўцы прадоўжацца.

Усе навіны