Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

20.01.2023

Камітэт дзяржкантролю правядзе "гарачую" лінію і адкрывае кароткі нумар 191 па пытаннях якасці выканання заявак, якія паступілі ад грамадзян у кантакт-цэнтры 115

Камітэт дзяржаўнага кантролю з 23 па 25 студзеня 2023 года праводзіць "гарачую" лінію па пытаннях захавання тэрмінаў і якасці выканання заявак грамадзян, накіраваных у кантакт-цэнтры 115 і інтэрнет-партал "Мая рэспубліка 115.бел".

Грамадзяне могуць паведаміць аб фактах нездавальняючай арганізацыі прыёму заявак па пытаннях ЖКГ (напрыклад, працяглым чаканні адказу аператара), парушэннях устаноўленага парадку і тэрмінаў, неналежнай якасці выканання заявак (ліквідацыі прэтэнзій), неабгрунтаваным зняцці іх з кантролю.

Таксама можна праінфармаваць аб праблемных пытаннях уборкі тэрыторый (у тым ліку прыдамавых і парковак), расчысткі іх ад снегу і наледзі, апрацоўкі процігалалёднымі сродкамі.

Інфармацыя па гэтых пытаннях будзе прымацца на кароткі нумар Камітэта дзяржкантролю №191.  

Усе навіны