Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

02.07.2024

Камітэт дзяржаўнага кантролю працягвае правяраць гатоўнасць сельгасарганізацый да ўборкі ўраджаю

У ходзе кантролю за падрыхтоўкай сельгаспрадпрыемстваў да ўборкі ўраджаю маніторынг праведзены ў 59 гаспадарках ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.

Устаноўлена, што не ва ўсіх рэгіёнах прымаюцца дастатковыя меры па своечасовасці рамонту і максімальнага задзейнічання ў рабоце ўсіх існуючых камбайнаў, па забеспячэнні сельгасарганізацый неабходнай колькасцю механізатараў і іншых пытаннях падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.

Так, у ходзе кантрольных мерапрыемстваў у 27 сельгасарганізацыях устаноўлены факты недастатковай гатоўнасці камбайнаў, у некаторых з іх тэхніка да гэтага часу не знята з працяглага захоўвання.

Напрыклад, у ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Бешанковіцкага раёна на 20.06.2024 рамонту збожжаўборачных камбайнаў практычна не пачыналі. З 8 наяўных камбайнаў на ўказаную дату быў падрыхтаваны да ўборкі толькі адзін. У КСУП «Саўгас «Зара» Лоеўскага раёна на 24.06.2024 былі няспраўныя 3 з 4 наяўных збожжаўборачных камбайнаў, пры гэтым запасныя часткі для рамонту ў гаспадарцы адсутнічалі. У ААТ «Эксперыментальная база «Чэрыкаў» Чэрыкаўскага раёна на 25.06.2024 да ўборачнай кампаніі падрыхтаваны толькі адзін збожжаўборачны з 6 наяўных камбайнаў.

Кантрольныя мерапрыемствы паказалі, што рамонт тэхнікі стрымліваецца недахопам механізатараў. Напрыклад, у ААТ «Жлобінскі аграсэрвіс» Жлобінскага раёна (24.06.2024) былі няспраўныя 2 з 5 збожжаўборачных камбайнаў, рамонт якіх не пачалі з-за задзейнічання механізатараў на іншых работах. Запасныя часткі для рамонту меліся. У ААТ «АграГЖС» Шчучынскага раёна механізатары, замацаваныя за двума збожжаўборачнымі камбайнамі, удзельнічаюць у корманарыхтоўцы і падкорме кукурузы, у сувязі з чым на 18.06.2024 не пачыналі рамонт збожжаўборачнай тэхнікі.

У шэрагу сельгасарганізацый рамонт камбайнаў тармозіць адсутнасць запчастак.

Таксама выяўлены факты няпоўнай падрыхтоўкі зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і складскіх памяшканняў да прыёмкі збожжа.

Так, у КСУП «ім. Кутузава» Калінкавіцкага раёна 24.06.2024 не быў падрыхтаваны да працы адзіны зернеачышчальна-сушыльны комплекс ЗСК-30 (адсутнічала электразабеспячэнне, не былі ачышчаны бункеры ад раслінных астаткаў).

У КВУП «Свіслацкая сельгастэхніка» Свіслацкага раёна на 14.06.2024 у складзе, прызначаным для захоўвання збожжа, размешчаным у аг.Вердамічы, не выканана належная ўборка, працякае дах, не праведзена дэзінфекцыя.

Акрамя таго, ужо на пачатковым этапе ўборкі выяўлены выпадкі неарганізаванасці (камбайны прастойвалі з-за адсутнасці транспарту на адвозцы збожжа), дапускаліся звышнарматыўныя страты.

Па ўсіх выяўленых фактах праінфармаваны мясцовыя органы ўлады. Ход падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю застаецца на кантролі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Асаблівая ўвага ўдзяляецца прыняццю мер па аператыўнаму выпраўленню выяўленых недахопаў і парушэнняў у вывучаных гаспадарках.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 

Усе навіны