Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

16.05.2024

Камітэт дзяржаўнага кантролю будзе кантраляваць ход уступнай кампаніі

У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ўступнай кампаніяй 2024 года. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дзяржаўная камісія будзе ажыццяўляць кантроль за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўсіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе, у тым ліку цэнтралізаваны экзамен у рамках выніковай атэстацыі за курс сярэдняй школы.

Старшынёй камісіі назначаны намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. Адным з намеснікаў старшыні камісіі з'яўляецца намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч. У склад дзяржкамісіі ўваходзяць прадстаўнікі парламента, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Як і ў папярэднія гады, кантроль на ўсіх этапах уступных іспытаў, а таксама пры прыёме дакументаў і залічэнні будуць ажыццяўляць работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю.

На перыяд уступнай кампаніі рашэннем старшыні дзяржаўнай камісіі ствараецца працоўная група для забеспячэння дзейнасці дзяржаўнай камісіі. Кіраўнік рабочай групы - начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржкантролю Юлія Аўхукова.

Рабочая група пачне сваю работу з 20 мая.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 

Усе навіны