Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

18.10.2022

Калегія Камітэта дзяржкантролю разгледзела вынікі працы па скарачэнні аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю разгледжана пытанне эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў па скарачэнні аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам кіраўніка кантрольнага ведамства Васіля Герасімава, для ўдзелу ў пасяджэнні былі запрошаны віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак, міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва.

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Камітэт дзяржкантролю з 2021 года праводзіць работу па навядзенні парадку з аб'ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва (АЗНБ).

З гэтага часу работа з АЗНБ будуецца па прапанаванай Камітэтам дзяржкантролю і адобранай Кіраўніком дзяржавы канцэпцыі, якая ўключае шэраг паслядоўных канкрэтных мерапрыемстваў.

Прынятыя меры дазволілі з 2021 года скараціць колькасць даўгабудаў амаль у 2 разы. На 01.07.2022 колькасць АЗНБ складае 2542 (з улікам новаствораных) аб'екта (на 01.01.2021 было 4 465).

У той жа час калегія КДК адзначыла, што аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам не забяспечана прыняцце належных мер па актывізацыі работы ў гэтым напрамку.

Фактычна асноўная ўвага сканцэнтравана на аб'ектах, якія ўтварыліся на працягу апошніх 5 гадоў, а больш раннімі даўгабудамі на месцах займаюцца слаба. На працягу доўгага часу на большасці АЗНБ, якія ўтварыліся больш за 5 гадоў таму, не вядзецца будаўніцтва ці яны знаходзяцца ў стадыі кансервацыі.

Калегія таксама адзначыла, што ўрадам і мясцовымі органамі ўлады да гэтага часу не выкананы ўсе намечаныя да рэалізацыі мерапрыемствы.

Так, не вызначаны парадак фарміравання рэгіянальных і галіновых мерапрыемстваў па скарачэнні АЗНБ. Пры гэтым рэгіянальныя і галіновыя мерапрыемствы па скарачэнні АЗНБ на 2021-2025 гады не ўзгоднены паміж сабой.

У асобных выпадках адсутнічае адзіны парадак і крытэрыі прыняцця рашэнняў па АЗНБ (дабудоўваць аб'ект, прадаваць, зносіць і г.д.). Як вынік, забудоўшчыкі па сваім меркаванні фармальна вызначаюць віды мерапрыемстваў і тэрміны выканання работ, адносячы іх выкананне максімальна на канец пяцігодкі, а неабходнае запатрабаванне ў грашовых сродках часцяком паказваюць адвольна без якіх-небудзь разлікаў, ці наогул не паказваюць.

Вывучэнне сітуацыі, праведзенае Камітэтам дзяржкантролю, паказала, што значная колькасць даўгабудаў (37 працэнтаў ад агульнай колькасці) фактычна эксплуатуюцца без іх прыёмкі ва ўстаноўленым парадку ў эксплуатацыю. Толькі ў адзінкавых выпадках уласнікамі гэтых аб'ектаў прымаюцца меры па афармленні дакументаў для ўводу ў эксплуатацыю (з улікам патрабаванняў бяспекі).

Яшчэ адной праблемай, якая ўзнікае ў выніку непрыняцця на месцах належных мер, з'яўляецца ўтварэнне новых АЗНБ. За апошнія 1,5 года ў рэспубліцы з'явілася 1600 новых даўгабудаў, з якіх 35 працэнтаў на 01.07.2022 не ўведзены ў эксплуатацыю.

Ёсць і іншыя фактары, звязаныя з фармальным падыходам мясцовых органаў улады да вырашэння пытання скарачэння АЗНБ. Напрыклад, выяўлены факты, калі ў пераліку АЗНБ лічацца незавершаныя аб'екты, якія не патрабуюць фінансавых затрат на знос, а іх неабходна толькі спісаць ва ўліку заказчыка (забудоўшчыка).

Па выніках пасяджэння калегіі Камітэтам дзяржкантролю прапанавана Савету Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам забяспечыць дэталёвую адпрацоўку кожнага АЗНБ на прадмет аб'ектыўнасці намечанага да выканання мерапрыемства, разлічыць грашовыя сродкі для іх рэалізацыі і вызначыць крыніцы фінансавання, выпрацаваць меры, накіраваныя на недапушчэнне ўтварэння новых АЗНБ.  

Усе навіны