Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

05.04.2022

Група мінчан незаконна скупляла метал і па завышаных цэнах праз пасрэднікаў перапрадавала на дзяржпрадпрыемства

Работнікамі органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю сумесна з органамі пагранічнай службы спынена незаконная дзейнасць групы асоб, якая займалася без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) нарыхтоўкай (скупкай) лому чорных і каляровых металаў і наступным яго перапродажам па завышаных цэнах. Устаноўлена, што з 2018 года група мінчан арганізавала ад імя беларускай прыватнай фірмы нелегальную скупку ў насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання лому чорных і каляровых металаў у прамысловых аб'ёмах, які ў далейшым па завышаных цэнах пастаўляўся ў адрас дзяржаўнага прадпрыемства. Дакументальна адгрузка скупленага металу афармлялася ў адрас падкантрольных дадзенай групе расійскіх пасрэдніцкіх структур, а затым ад іх, але ўжо з павялічаным коштам, - на беларускае дзяржпрадпрыемства. Пры гэтым лом металаў транспартаваўся напрамую са склада беларускай фірмы на дзяржпрадпрыемства, а сама фірма ажыццяўляла скупку металу без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Характэрна, што ў названую дзейнасць былі ўцягнуты таксама работнікі УП "Мінсккаапдругрэсурсы". Так, частка здадзенага грамадзянамі на нарыхтоўчыя пункты лому чорных і каляровых металаў па ўліку гэтага прадпрыемства не адбівалася, а перадавалася ўдзельнікам групы для выкарыстання ў пасрэдніцкай схеме. Сума даходу, атрыманага ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўлялася без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), склала больш за 1,3 млн. руб. Узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На маёмасць падазраваемых на агульную суму звыш 300 тыс. руб. накладзены арышт. Вядзецца папярэдняе расследаванне.

Усе навіны