Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

25.03.2022

Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні Шчучынскага райвыканкама і вывучыў ход палявых работ у гаспадарках раёна

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Дзмітрый Баско прыняў удзел 25 сакавіка 2022 года ў пасяджэнні Шчучынскага райвыканкама, а таксама правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію для жыхароў Шчучынскага раёна. На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне падрыхтоўкі сельскагаспадарчых арганізацый раёна да веснавых палявых работ. Дзмітрый Баско адзначыў, што на сённяшні дзень уся тэхніка, якую плануецца выкарыстоўваць у веснавой сяўбе, павінна быць якасна адрамантавана і гатова выйсці ў поле. Аднак, як паказваюць маніторынгі Камітэта дзяржкантролю, у гаспадарках раёна адрамантаваны не ўсе энерганасычаныя трактары і глебаапрацоўчыя агрэгаты, ёсць прыпіскі аператыўнай справаздачнасці аб гатоўнасці тэхнікі. Увага кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў звернута на недастатковую забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі, сродкамі аховы раслін, якія б дазвалялі забяспечыць сяўбу з захаваннем норм унясення. Таксама для некаторых гаспадарак раёна праблемным застаецца пытанне наяўнасці ў дастатковай колькасці насення. Пасля заканчэння пасяджэння райвыканкама Дзмітрый Баско праінспектаваў гатоўнасць аграпрамысловага комплексу раёна да веснавой сяўбы. У прыватнасці, ён наведаў ААТ "Шчучынаграпрадукт", дзе азнаёміўся з гатоўнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі і якасцю выканання палявых работ. У ходзе рабочай паездкі Дзмітрый Баско таксама правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян. З рознымі праблемамі звярнулася 12 чалавек. Пытанні датычыліся работы сельгасарганізацый, арганізацый гандлю, дарожных службаў. Па ўсіх зваротах дадзены адпаведныя даручэнні, іх выкананне ўзята на кантроль.

Усе навіны