Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

27.05.2022

Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама і азнаёміўся з работай прадпрыемстваў рэгіёну

Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Баско падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць прыняў удзел у пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама, а таксама наведаў ААТ "Карэлічы-Лён" і КСПУП "Птушкафабрыка "Чырвонаармейская". На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Карэліцкага раёна за студзень-сакавік 2022 года і работы раённых арганізацый у ацяпляльны асення-зімовы перыяд, які завяршыўся. Падчас пасяджэння Дзмітрый Баско асаблівую ўвагу звярнуў на неабходнасць дбайнай інвентарызацыі аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва ў раёне, а таксама на факты неўнясення такіх аб'ектаў у каляндарныя графікі ўключэння ў абарот. Адзначана, што ўвядзенне ў эксплуатацыю аб'ектаў, якія пустуюць, павінна несці за сабой станоўчы эканамічны эфект. Таксама абмеркавана пытанне кантролю за мэтавым выкарыстаннем зямель. Даручана да канца гэтага года правесці інвентарызацыю зямель, устанавіць факты самавольнага іх заняцця, пры гэтым трэба захаваць баланс інтарэсаў дзяржавы і грамадзян у рамках дзеючага заканадаўства. Пры ўцягванні ў сельскагаспадарчы абарот зямель, якія пустуюць важна ўлічыць эканамічную выгаду. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням інвестыцый. Таксама на пасяджэнні выканкама ішла размова аб дэмаграфічнай і кадравай сітуацыі ў рэгіёне, праблемах у аграпрамысловым комплексе, занятасці насельніцтва. На ААТ "Карэлічы-Лён" Дзмітрый Баско азнаёміўся з працэсам вытворчасці льновалакна. Ён падкрэсліў, што дынаміка развіцця гэтага горадаўтваральнага прадпрыемства на сённяшні дзень станоўчая, яно працуе з прыбыткам, дзяржаўны заказ выконваецца ў тэрмін, вытворчы працэс ідзе амаль на ўсіх лініях. Таксама з кіраўніцтвам прадпрыемства і раёна разгледжаны наяўныя праблемныя пытанні. У ходзе наведвання КСПУП "Птушкафабрыка "Чырвонаармейская" першы намеснік кіраўніка кантрольнага ведамства азнаёміўся з ходам выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў частцы забеспячэння работы прадпрыемства.

Усе навіны