Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

25.02.2020

Больш за 30 чалавек звярнуліся на прамую тэлефонную лінію Камітэта дзяржкантролю з пытаннямі аб налічэнні зарплаты ў бюджэтнай сферы

У Камітэце дзяржаўнага кантролю 25 лютага 2020 года адбылася прамая тэлефонная лінія на тэму налічэння заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый пасля ўвядзення новых умоў аплаты працы. 


Магчымасцю задаць пытанне скарысталіся больш за 30 чалавек з абласцей рэспублікі і г. Мінска. У асноўным звароты тычыліся аплаты працы ў арганізацыях адукацыі і аховы здароўя. 


Па большасці званкоў дадзены тлумачэнні, якія задаволілі заяўнікаў. Па чатырох зваротах Камітэт дзяржкантролю правядзе праверку: з выездам на месца будзе вывучана пытанне налічэння зарплаты ва ўстановах Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У выпадку выяўлення парушэнняў заработная плата будзе пералічана.  

Усе навіны