Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

13.10.2022

14 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці пройдзе "гарачая лінія" па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 14 кастрычніка 2022 года адбудзецца "гарачая" лінія па пытаннях стану і якасці школьнага харчавання ва ўстановах рэгіёну.

Спецыялістаў КДК цікавіць меркаванне бацькоў і работнікаў арганізацый, якія забяспечваюць харчаванне навучэнцаў у школах, наконт існуючых праблем у гэтай сферы. Таксама грамадзяне могуць паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у арганізацыі школьнага харчавання, у тым ліку пры выкарыстанні сродкаў на гэтыя мэты.

Звярнуцца на «гарачую» лінію можна з 9-00 да 13-00 і з 14-00 да 16-00 па тэлефоне 8 0222 62 49 34. 

Усе навіны