Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Селіцкі Віктар Францавіч

Намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў в.Масты Правыя Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1996 годзе скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Са жніўня 1996 г. па сакавік 2001 г. займаў пасады оперупаўнаважанага, старшага оперупаўнаважанага аддзела па эканамічнай злачыннасці аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна.

З сакавіка 2001 г. па ліпень 2003 г. займаў пасады оперупаўнаважанага, старшага оперупаўнаважанага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска.

З ліпеня 2003 г. па чэрвень 2005 г. займаў пасаду намесніка начальніка аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, а з чэрвеня па кастрычнік 2005 г. – начальніка аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска.

З кастрычніка 2005 г. па ліпень 2008 г. – у органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь на пасадах намесніка начальніка, начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

З ліпеня 2008 г. па сакавік 2022 г. узначальваў упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г.Мінску.

10 сакавіка 2022 г. прызначаны намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II i I ступеняў.

Палкоўнік фінансавай міліцыі.