Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

17.01.2024

Звароты грамадзян застаюцца прыярытэтным напрамкам у рабоце КДК Брэсцкай вобласці

У 2023 годзе ў Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці паступіла 506 зваротаў грамадзян. Практычна палова з іх паступіла на прамыя тэлефонныя лініі або падчас прыёму грамадзян. Такі фармат узаемадзеяння дае магчымасць максімальна аператыўна вырашаць праблемныя пытанні ў цесным супрацоўніцтве з мясцовай уладай.

Так, у Пружанскім раёне работы па ўладкаванні вулічнага асвятлення пешаходных пераходаў паблізу в. Лінова і в. Слонімцы ўключаны ў План мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і павышэнні бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Асвятленне пешаходных пераходаў павінна з'явіцца да 1 мая 2024 года. Таксама вырашана пытанне атрымання пенсіі па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы жыхаркі раёна.

На працягу двух тыдняў пасля звароту ў абласны КДК выкананы работы па падсыпцы і прафіляванні грунтавай часткі дарогі па вул.Даватара ў в. Мачуль Столінскага раёна.

З дапамогай «гарачай» лініі ў КДК Брэсцкай вобласці падрабязна вывучылі арганізацыю транспартных зносін у рэгіёне, іх максімальную адпаведнасць патрэбам насельніцтва. У прыватнасці, вырашана праблема жыхароў прыгарада г.Брэста (д.Закій), вымушаных дабірацца да бліжэйшага прыпыначнага пункта тры кіламетры па лесе. Пасля звароту на «гарачую» лінію ўнесены змены ў расклад гарадскога аўтобуса № 23.

Таксама ўзгоднены дадатковыя маршруты аўтатранспарту па кірунку «Клецк-Ганцавічы» і назад. Прыняты рашэнні аб запуску ў тэставым рэжыме дадатковых маршрутаў «Высокае-Навасёлкі» і «Івацэвічы-Аброва» з заездам аўтобуса ў аг.Святая Воля.

Акрамя таго, устараняюцца выяўленыя па зваротах грамадзян недахопы і парушэнні ў асобных сельскагаспадарчых арганізацыях Брэсцкай вобласці. У шэрагу выпадкаў вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.

Напрыклад, безгаспадарлівасць і антысанітарыя ў адной з гаспадарак Ганцавіцкага раёна сталі падставай для вызвалення кіраўніка ад пасады і прыцягнення работнікаў гаспадаркі да дысцыплінарнай адказнасці. Да дысцыплінарнай адказнасці за адсутнасць парадку на даручанай тэрыторыі прыцягнуты і работнікі сельсавета.

КДК Брэсцкай вобласці працягвае кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства ў рабоце са зваротамі грамадзян, а таксама пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. 

Усе навіны