Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

18.10.2023

Васіль Герасімаў прыняў удзел у мерапрыемствах трэцяга Форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях"

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль Герасімаў прыняў удзел у мерапрыемствах трэцяга Форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях", які адбыўся сёння ў г.Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка).

Беларусь адна з першых падтрымала кітайскую ініцыятыву "Адзін пояс, адзін шлях" і пачала яе практычную рэалізацыю на беларускай зямлі. Лідэры Беларусі і Кітая абвясцілі ўстанаўленне адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Цяперашні форум адбыўся ў год дзесяцігоддзя ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". У маштабных мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 130 краін.

Кіраўнік кантрольнага ведамства Беларусі прыняў удзел у Форуме "Пояс і Шлях" высокага ўзроўню. У рамках форуму таксама былі арганізаваны панэльныя дыскусіі па розных аспектах супрацоўніцтва: гандлёвыя сувязі, лічбавая эканоміка, інвестыцыі. Дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю Беларусі ўдзельнічала ў тэматычным форуме "Чысты Шаўковы Шлях", дзе прадстаўнікі з больш як 30 краін і міжнародных арганізацый абмяркоўвалі пытанні барацьбы з карупцыяй.

З дакладам па пытаннях прагрэсу і ўкладу ў сферу барацьбы з карупцыяй выступіў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў. Ён зазначыў, што ў свеце карупцыя з'яўляецца вялікай грамадска-палітычнай праблемай сучаснасці, якая пагражае сацыяльна-эканамічным, палітычным і прававым асновам дзяржаўнасці і правапарадку.

«У Рэспубліцы Беларусь барацьба з карупцыяй вызначана ў якасці аднаго з нацыянальных прыярытэтаў. Удзел у гэтай рабоце бяруць практычна ўсе дзяржаўныя органы. Сфарміравана эфектыўная заканадаўчая база, створаны неабходныя інстытуцыйныя механізмы процідзеяння карупцыі. Пільная ўвага надаецца прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў і праяў. Вядзецца пастаянная работа над павышэннем ўзроўню прававой свядомасці і стварэннем у грамадстве нецярпімасці да такога роду правапарушэнняў», - дапоўніў Васіль Герасімаў.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю выказаў упэўненасць, што з уступленнем Рэспублікі Беларусь у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва будуць адкрыты новыя магчымасці для ўмацавання ўзаемадзеяння ў сферы спынення карупцыйных злачынстваў.

Напярэдадні пытанні процідзеяння карупцыі былі абмеркаваны ў ходзе рабочай сустрэчы Старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі і кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэта кантролю Кітая. Таксама ўчора адбылася рабочая сустрэча Васіля Герасімава і Генеральнага аўдытара Дзяржаўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Кітая Хоу Кая, на якой разгледжаны пытанні супрацоўніцтва вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзвюх краін. 

Усе навіны