Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

26.03.2024

Васіль Герасімаў і Наталля Качанава ў рамках кантролю за выкананнем даручэння Кіраўніка дзяржавы вывучылі сітуацыю ў ААТ «Камволь»

Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску Наталля Качанава і Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў вывучылі сітуацыю ў ААТ «Камволь».

На базе прадпрыемства адбылася рабочая нарада, на якой разгледжаны пытанні выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, звязаных з дзейнасцю ААТ «Камволь» (выхад на праектныя магутнасці камвольнай і суконнай вытворчасці, рэалізацыя прадукцыі, зніжэнне складскіх запасаў). Таксама разгледжаны вынікі працы прадпрыемства за 2023 год і студзень-люты 2024 года. Вывучаны наяўныя праблемныя пытанні і прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы вытворчасці.

У ходзе рабочай нарады таксама абмеркаваны пытанні суконнай вытворчасці, якая разгорнута на пляцоўцы ААТ «Камволь».

Службовыя асобы ў ходзе наведвання азнаёміліся з работай цэхаў і ўчасткаў ААТ «Камволь», а таксама выставай прадукцыі і новымі калекцыямі вырабаў. 

Усе навіны