Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

10.11.2023

Ухіленне ад выплаты падаткаў і падатковае махлярства. Дырэктар кампаніі па продажы піратэхнічных вырабаў не даплаціў у бюджэт звыш паўмільёна рублёў

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць службовых асоб брэсцкага таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое ажыццяўляла рэалізацыю піратэхнічных вырабаў.

Устаноўлена, што з 2021 года дырэктар і адначасова сузаснавальнік таварыства стварыў падкантрольны расійскі суб'ект гаспадарання, дзейнасцю якога ён кіраваў з тэрыторыі Беларусі. У адрас гэтай фірмы ён ажыццяўляў фіктыўныя адгрузкі піратэхнічных вырабаў ад сваёй кампаніі з мінімальнай гандлёвай нацэнкай, пры гэтым фактычна прадукцыя прадавалася іншым пакупнікам па большым кошце. У выніку дырэктар схаваў частку атрыманай выручкі і занізіў падатковую базу ўласнай кампаніі, не даплаціўшы ў бюджэт больш за 500 тыс. рублёў.

Акрамя таго, ён неабгрунтавана скарыстаўся магчымасцю вяртання з бюджэту падатку на дабаўленую вартасць, незаконна атрымаўшы больш за 200 тыс. рублёў.

У адносінах да дырэктара і бухгалтара кампаніі ўзбуджаны крымінальныя справы. Вядзецца папярэдняе расследаванне. 

Усе навіны