Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

30.01.2024

Уладальнікі крам адзення утойвалі выручку і плацілі работнікам заробак «у канвертах»

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гродзенскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць па ўхіленні ад выплаты падаткаў дзвюх прыватных кампаній, якія спецыялізуюцца на рознічным гандлі адзеннем. Рэалізацыя прадукцыі ажыццяўлялася праз магазіны, якія належалі гэтым суб'ектам і размешчаны на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Як устанавілі работнікі органаў фінансавых расследаванняў, частка атрыманых гандлёвымі аб'ектамі даходаў хавалася ад падаткаабкладання. Кіраўнікі кампаній (адзін з іх з'яўляўся таксама сузаснавальнікам другога таварыства), прадставілі ў падатковыя органы недакладныя звесткі аб выплаце падаткаў, схаваўшы ад падатковага ўліку атрыманую выручку на суму больш за 340 тыс. рублёў і 297 тыс. рублёў адпаведна. Гэтыя грошы, абыходзячы падаткаабкладанне, накіроўваліся на выплату зарплаты «ў канверце» прадаўцам, а таксама асабістыя выдаткі уласнікаў бізнесу.

На працягу 2020-2022 гадоў зарплату «ў канверце» атрымлівалі 26 работнікаў кампаній. Пры гэтым з заработнай платы, выплачанай без адлюстравання ва ўліку таварыстваў, не быў выплачаны падаходны падатак з фізічных асоб на агульную суму больш за 227 тыс. рублёў.

У дачыненні да кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, якія арганізавалі супрацьпраўную схему, УСК па Гродзенскай вобласці распачаты крымінальныя справы па ч.2 арт.243-1 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). 

Усе навіны